Веснавы Юр’я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля, зямля і ўвесь раслінны свет апранаецца ў зеляніну. Юр’я, як правобраз веснавога Сонца разбівае злыя чары зімы, абуджае зямлю і пускае на яе расу, ад якой усё жывое на зямлі набірае рост і моц. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр’ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр’я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі, прыкметамі заклінальнага характару.
Прапануем паглядзець пастаноўку ў выкананні вучняў Дзяржаўнай установы адукацыы "Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна". Выражаем падзяку жыхарцы вескі Альсагорка Шкрадзюк Наталлі Іванаўне за прадастаўленную магчымасць правесці здымкі ў сваёй хаце.