Летнія абрады і песні павінны былі зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Уласна летнімі, паводле сталай народнай традыцыі, лічацца жніўныя песні з іх разнавіднасцямі – зажынкавымі і дажынкавымі. Жніўныя песні непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і – жніва, цяжкай, у мінулым паднявольнай працы, перажыванняў.
Подробнее: Народная свята "Сёмуха"КАЛЯДЫ( калядныя святкі, калядныя нядзелі ) – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да старажытных калядаў рэлігійныя святы Нараджэння Хрыста і Вадохрышча, таму за імі замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (па старым стылі) уключна. Для абраднасці калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) і посная (галодная, вадзяная) перад Вадохрышчам. Абавязковай стравай была ўласна куцця – ячная каша.
Подробнее: Каляды
Веснавы Юр’я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля, зямля і ўвесь раслінны свет апранаецца ў зеляніну. Юр’я, як правобраз веснавога Сонца разбівае злыя чары зімы, абуджае зямлю і пускае на яе расу, ад якой усё жывое на зямлі набірае рост і моц. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр’ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр’я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі, прыкметамі заклінальнага характару.
Прапануем паглядзець пастаноўку ў выкананні вучняў Дзяржаўнай установы адукацыы "Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна". Выражаем падзяку жыхарцы вескі Альсагорка Шкрадзюк Наталлі Іванаўне за прадастаўленную магчымасць правесці здымкі ў сваёй хаце.