header11

КАЛЯДЫ( калядныя святкі, калядныя нядзелі ) – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца. Царква прымеркавала да старажытных калядаў рэлігійныя святы Нараджэння Хрыста і Вадохрышча, таму за імі замацаваўся час з 24 снежня па 6 студзеня (па старым стылі) уключна. Для абраднасці калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад першым днём свята, багатая (тоўстая, шчодрая, мясная) і посная (галодная, вадзяная) перад Вадохрышчам.  Абавязковай стравай была ўласна куцця – ячная каша.

 

Зімовы перыяд у сялянскім календары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваныя на тое, каб загадзя паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімы пасеў, рунь на палях. У зімовым перыядзе паэтычнага календара насычанасцю абрадамі, песнямі вылучаліся святка-ванне Беднай куцці, Калядаў, Шчадрухі – Багатай куцці ў пярэдадзень Новага года.

 

Уваход на сайт