header11

Народная свята "Сёмуха"

 

 

Летнія абрады і песні павінны былі зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Уласна летнімі, паводле сталай народнай традыцыі, лічацца жніўныя песні з іх разнавіднасцямі – зажынкавымі і дажынкавымі. Жніўныя песні непасрэдна перадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і – жніва, цяжкай, у мінулым паднявольнай працы, перажыванняў.

СЁМУХА (Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя святкі) — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Сярод каталіцкага насельніцтва часта яе называлі Зялёныя святкі ці Зелянец. Нягледзячы на пераважна летнія тэрміны яе святкавання, Сёмуха знаменавала сабою развітанне з вясною: "На Зелянец вясны канец". З вясной найчасцей канчаліся і запасы хлеба ў селяніна, на што паказваў варыянт прыказкі: "На Зелянец — хлебу канец". Прыкмета Сёмухі ў полі — красаванне жыта. У гаспадарцы ж вакол яе замацоўваліся свае правілы і парады:"Святая Сёмуха навозы возіць". Напярэдадні свята, памыўшыся ў лазні, сеялі каноплі. Спявалі на Сёмуху траецкія песні.

Восеньскі перыяд земляробчага календара быў бедны на абрады. Ён звязаны з уборкай ураджаю, рваннем і апрацоўкаю льну, сяўбою азімых – заканчэннем палявых працаў. Сярод восеньскіх святаў вылучаліся Пакровы, Багач (суправаджаўся аграрным абрадам) і асабліва Дзмітраўскія дзяды –Асяніны, прысвечаныя ўшанаванню памяці продкаў.

Уваход на сайт