header11

 Спампавац сценарый у фармаце *.doc

Пагляздець відэа 


 


Свята «Багач»

(Зала прыбрана пад вясковую хату. Развешаны саматканыя ручнікі, стаіць упрыгожаны стол, лаўка).

Вядучы – Добры дзень, шаноўныя госцi, сёння мы запрасiлi вас на свята ўраджаю «Багач». Гэта вялікае свята ў жыцці беларускай вёскі. Калісьці, калі жніво падыходзіла да канца, пакідалі нязжатую жменю жыта, потым кусцік зажыналі, перавязвалі стужкай, гаварылі замову і ўрачыста, з песнямі і жартамі, неслі дадому. Гэта і быў Багач. Яго заносілі ў двор тым, каму жадалі багацця і шчасця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце.

Да азімай сяўбы прыступалі ўрачыста. У хаце ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага. Гаспадары чакалii запрашалi гасцей, якiя па чарзе абыходзiлiўсе хаты інасiлi «Багач»,якiпотым ставiлi на покуць, дзе ён заставаўся на цэлы год.

Вядучы – А зараз, паважаныя госцейкi,  вучнi нашай школы запрашаюць  вас  паглядзець на  гэта цудоўнае вясковае свята ўраджаю .

уваходзiць Гаспадыня, выносіць і ставіць на стол розныя стравы. За сцэнай чуюцца песні, музыка))

Гаспадыня – Васіль, дзе ты падзеўся? Ужо госці ідуць, Багач нясуць.

Гаспадар  - Ужо бягу, мая Ганначка.

(Уваходзіць гаспадар. Гучыць вясёлая музыка. Малады хлопец нясе плеценую лубку з жытам і свечкай пасярэдзіне. За ім ідуць госці)

1 Хлопец (сеючы зерне)- Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады.

Гаспадар- Вельмі рад я Багачу. Дзверы адчыніць хачу.
1
Жнейка- Ідзе Багач чыстымі нівамі, вязе багаты ўраджай вазамі.
2 Хлопец - Прыйшоў багач – кідай рагач.
2
Жнейка - Бяры сявеньку ды сей памаленьку.
3
Хлопец - Багача на пачэсны кут адпраўляем.(1госць ставіць сявеньку на покуць)
3
Жнейка - (з паклонам)А вам шчасця - здароўя жадаем, дастатку жадаем!
3 хлопец -
Дык няхай жа вам будзе чыста ў полі!
2
жнейка - Багата ў хаце!
2 хлопец - Даўгалецця і згоды!
1
Жнейка - Век гора не знаці!
Гаспадар(з паклонам)
- Дзякуй, дзякуй, што хату не абышлі!
Гаспадыня(з паклонам)
- Добрыя словы для нас знайшлі!
1
Хлопец - Дзякуй і вам, што нас добра прымаеце, можа з намi разам песню заспяваеце.
Гаспадар –
А чаму б не заспяваць.

-----------------( Спяваюць песню “ Дар’я”)-----------------------

Гаспадар -А  зараз, дарагія госцейкі, падыходзьце да нашага стала.
Гаспадыня - Нашых пачастункаў паспытайце.

(
Госці сядаюць за стол, частуюцца, хваляць ежу)

1
Жнейка - Няхай вам, гаспадарочкі, заўсёды шанцуе!
 2
Жнейка - Няхай вам жыццё шчасце даруе!

2 хлопец - Дзякуй гаспадарам за хлеб-соль!

Гаспадыня - Нешта госцейкі засумавалі, трэба нам  павесялiцца. Запрашаю ўсiх у вельмi цiкавую гульню пагуляць. А называецца гэтая гульня – “Я скачу, скачу скачу, усiх сяброў пераскачу!  (Усе гуляюць у гульню)

ГаспадыняА можа,  хто з нашых паважаных гасцей хоча паспрабаваць пагуляць разам з намi.

--------------------(Гульня “ Я скачу, скачу, скачу…”)------------------------

3 Жнейка - А ці можна ў вас дазволу папытаць, каб у гэтай добрай хаце  “Падыспань”
патанцаваць?

Гаспадар – Дазваляем.

----------------(Танец «Падыспань)----------------

3-я жнейка - Каб гаспадары і госці паразмялі свае косці, трэба польку паскакаць .

2 хлопец - Ды не толькі паскакаць, а яшчэ й прытопнуць.
У вашай хаце падмурачак
 няхай жа не лопне.

(Выконваецца танец.)

(Гаспадыня запрашае усiх гасцей патанчыць разам  з iмi)

Гаспадары.Калі ласка, паскачыце  ды  нас  павесяліце.

(Усе танчаць)

-----------------(Полька з гасцямі)---------------------------

 Гаспадар. Дзякуй вам, мае дарагія, што нашу хату не абмінулі,  за гэта,  нашы дарагiя госцейкі, зараз мы вас адорым.

(Адорваюць гасцей)

Гаспадыня- Дорым збаночак мёду, каб салодка было на дарогу.
Гаспадар.
- А яшчэ дорым грошы, каб кожны быў прыгожы ды  харошы.
Госці. 
- Дзякуй, дзякуй!
3-я жнейка. - Хопіць ужо спяваць ды скакаць, пара і дадому збірацца.

1-я жнейка. I сапраўды, пара.Позна ўжо.

1 хлопец - На Багачы, на Багачы Усё навокал чыста, хоць рагачы.
2 хлопец - (з паклонам)Дай Божа гэтай хаце ніколі дрэннага не знаці!
2
Жнейка - Каб было чым засяваці, абсяваці!
3 хлопец - Ды яшчэ болей жаць, нажынаці.

3-я жнейка -  Будзь ваша здароў, заставайцеся з Богам.

1 хлопец  — Бывайце здаровы, жывіце багата.

1-я жнейка - Будзьце жывенькі, здаровенькі.

Усе - — Здаровы бывайце і нас не забывайце, а праз год новага Багача дачакайце!

Гаспадыня -  Давайце ж на развітанне прыгожую песню заспяваем.

(Усе спяваюць песню “Чаму ж мне не пець»)

Усе развітваюцца.

---------------(Песня  «Чаму ж мне не пець)-----------------------

Гаспадыня  (Запрашае  гасцей да сталапачаставацца) – Госцейкiмае даражэнькiя, падыходзьце да нашага стала,  частуйцеся, калi ласка.

 

 

 

 

Уваход на сайт