header11

Пашпарт праекта

Назва праекта

Творчая праца па стварэнні лялькі і яе адзення ў традыцыях

Калінкавіцкага строю

Мэта праекта

Стварэнне лялькі і яе адзення ў традыцыях Калінкавіцкага строю

Задачы праекта

1.      Разгледзець асаблівасці Калінкавіцкага строю.

2.      Вывучыць матэрыял, назапашаны ў школьным музейным пакоі і Навалукаўскай бібліятэке.

3.      Наведаць старэйшых вышывальшчыц вёскі Новыя Лукі

4.      Распрацаваць схемы для вышывання традыцыйных элементаў  касцюма.

5.       Ажыццявіць вышыўку і пашыў касцюма.

6.      Зрабіць ляльку.

7.      Стварыць прэзентацыю па назапашаным матэрыяле.

Тып праекта

Творчая праца, выкананая ў рамках рэгіянальных традыцый

Адукацыйная  прастора

Дэкаратыўна-прыкладная творчасць

Формы прадстаўлення праекта

Творчая праца, лялька і прэзентацыя па тэме


                                                          Уводзіны

Як вядома, ні адно дзіця ў нашай краіне не нараджаецца з адчуваннем таго, што ён беларус. Беларусам яго робіць навакольнае асяроддзе. Таму так важна адраджаць традыцыі свайго народа, каб маладое пакаленне сумленна памятала свае карані. Мы лічым, што менавіта беларускі строй адрознівае нас ад іншых народнасцяў. На тэрыторыі Беларусі існуе вялікая колькасць самабытных  строяў. Для нас, вядома ж, было цікава вывучыць асаблівасці нашага Калінкавіцкага  строю, да якога мы  адносімся.

Мэтай працы было стварыць ляльку і яе адзенне ў традыцыях Калінкавіцкага  строю.

Перад сабой мы ставілі наступныя задачы:

  1. Разгледзець асаблівасці Калінкавіцкага  строю.

2.      Вывучыць матэрыял, назапашаны ў школьным музейным пакоі і Навалукаўскай бібліятэке.

  1. Наведаць старэйшых вышывальшчыц вёскі Новыя Лукі.
  2. Распрацаваць схемы для вышывання традыцыйных элементаў касцюма.
  3. Ажыццявіць вышыўку і пашыў касцюма.
  4. Зрабіць ляльку.
  5. Стварыць прэзентацыю па назапашаным матэрыяле.

Дадзены праект з'яўляецца часткай інавацыйнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў нашай установе адукацыі на працягу многіх гадоў. У 2013/2014 навучальным годзе ў рамках інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў у кантэксце беларускага менталітэту» быў створаны музейны пакой «Наша Скарбніца» [6]. У 2015/2016 навучальным годзе ў школе пачаўся інавацыйны праект «Укараненне мадэлі Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы». Дзякуючы назапашанаму матэрыялу, стала магчымым аднаўленне народных касцюмаў, якія адносяцца да Калінкавіцкага строю.

                               Асноўная частка

Калінкавіцкі строй быў распаўсюджаны на тэрыторыі Усходняга Палесся: у Калінкавіцкім, Светлагорскім, Кастрычніцкім, Жлобінскім і часткова ў Мазырскім раёнах Гомель-скай вобласці [1, c.13].

У святочным і паўсядзённым адзенні адлюстроўваецца само жыццё беларусаў і іх стаўленне да навакольнага свету і людзей. З даўніх часоў беларусы не проста ўпрыгожвалі сваю вопратку вышыўкай, а ўкладвалі ў яе пэўную магічную сілу абярэга.

Для Калінкавіцкага строю характэрна выкарыстанне вышыўкі крыжыкам чорнага і чырвонага колеру.  Часцей за ўсё вышываліся ўзоры геаметрычнага арнаменту. Багаты сеткавата-рамбічны арнамент ўпрыгожваў шырокія рукавы кашуль. Вышыўка апускалася ніжэй локця і эфектна  заканчвалася ўнізе зубцамі з разеткамі (Дадатак 1). Мясцовая назва багата вышываных рукавоў - «парабленыя». Рукавы завершаны абшыўкай – брыжом, форма якога паўтарае пышны каўнер.

Здымны каўнер «брыж-надзяванец» быў галоўным акцэнтам Калінкавіцкага  строю, і ў іншых строях больш не сустракаўся. Гэтая арыгінальная дэталь магчыма з'явілася ў 16-17 ст.ст. пад уплывам заходнееўрапейскага свецкага касцюма.

  У склад дзявочага касцюма таксама ўваходзілі: спадніца - «андарак», багата вышываны фартух, павязка на галаву - «скіндачка».

 Святочны касцюм дапаўняўся безрукаўкай - «гарсэтам» чорнага колеру з вышыўкай -аплікацыяй  «вьюнчик» [1, c.13].

 Працу выконвалі двое навучэнцаў: Козка Павел і Гоганава Дар’я. На пачатковым этапе Павел працаваў з матэрыяламі школьнага музейнага пакою «Наша Скарбніца» [4,5] і знаёміўся з літаратурай пра беларускае адзенне ў Навалукаўскай бібліятэцы [1,2,3]. Потым было вырашана наведаць старэйшых вышывальшчыц вёскі Новыя Лукі: Старавойтаву Ганну Мікалаеўну і Гапанькову Зінаіду Герасімаўну, каб пагутарыць з імі аб асаблівасцях мясцовага адзення і пазнаёміцца з іх работамі. Пад час бяседы з майстрыцамі вучні даведаліся, што рукавы рубах багата вышываліся, каб зберагчы рукі жанчыны ад суроку і хваробы.  Фартух адначасова быў кішэняй і абярэгам лона жанчыны-маці. Без яго ні адна замужняя кабета не выходзіла з хаты.  Раней вышывалі чырвонымі і чорнымі ніткамі, таму што не было грошай каб набыць рознакаляровыя. Часцей за ўсё, ніткі красілі самі: бураком ці карой дуба, або шалупеннем цыбулі.

 Вывучыўшы асаблівасці Калінкавіцкага строю, Павел прапанаваў матэрыялы для наступнай працы па вышыўцы касцюма. 

Узор

Дзе

выкарыстоўваецца ўзор

Тлумачэнне узора

1

3.png

Верхняя  частка рукава

У народнай свядомасці саюз зямлі і сонца спрадвеку звязваўся з жыццём, цяплом, росквітам прыроды і ўраджаем. Майстрыхі скампанавалі гэты матыў з матыва сонца і зямлі [3, с.13].

2

5.jpg

Ніжняя  частка рукава

Сімвалам чалавека ў народнай свядомасці з'яўляецца зорка. «Нарадзіўся чалавек – на небе з'явілася яго зорка. Зорка таксама сімвал славы, росквіту творчых сіл [3, с.159].

3

6.jpg

Здымны каўнер «брыж-надзяванец»

Спарыш – чаканы  і жаданы госць у сялянскай сям’і. Ён прыносіць вялікі ураджай, поўныя засекі збожжа, дабра-быт у гаспадарцы [3, с.27].

4

7.png

Фартух

У вышыўцы Бог агню Жыжаль паказаны багата распрацаваным матывам, у аснове якога васьміканцовая разетка-зорка. Ад яе адыходзяць стылізаваныя ці досыць раслінныя ўзоры [3, с.129.]

5

9.png

Скіндачка

Далей да працы падключыліся маці Паўла – Козка Таццяна Міхайлаўна і Гоганава Дар’я. Яны ажыццявілі крой, вышыўку і зборку касцюма для лялькі. 

Тэхналагічная карта вырабу касцюма для лялькі

Назва аперацыі

Тлумачэнні

Фота

1

Вышыўка верхняй часткі рукава рубахі па ўзору 1

Вышыўка крыжыкам.

Вышыўку пачынаем чорнымі ніткамі па мелкай канве ў кожную клетачку. Адразу вышываем ромб па цэнтру

7.jpg 

Паўтараем з двух бакоў ад ромба палавіну ўзора

image004.jpg

Пачынаем запаўняць ромбы ўзорам з нітак чырвонага колеру

image006.jpg

Выгляд гатовага ўзору

image008.jpg

2

Вышыўка ніжняй часткі рукава рубахі па ўзору 2

Узор размешчаны па цэнтру насупраць ромба

image010.jpg

Выгляд гатовага ўзору.

Аналагічна вышываем другі рукаў

 image012.jpg

3

Пашыў рубахі

Гарлавіну рубахі абшываем чырвонай стужкай. Прышываем рукава. Выпрасоўваем усе швы

image014.jpg

Выварочваем рубаху на правы бок

image016.jpg

4

Аздабленне ніза рукава

Абвязваем карункамі ніз рукава

image018.jpg

5

Прасаванне рубахі

image020.jpg 

6

Вышыўка

здымнога каўнера “брыжа-надзяванца” па ўзору 3

Пачынаем вышыўку чорнымі ніткамі

image022.jpg 

Дапаўняем арнамент чырвонай вышыўкай

 image024.jpg

Выгляд гатовага ўзору

 image026.jpg

7

Аздабляем каўнер карункамі

Карункі робяцца з трох бакоў чырвонымі ніткамі

 image028.jpg

8

Прызбіраем і прышываем каўнер да стойкі

Апрацоўваем край швом “зігзаг”

image030.jpg

9

Афармленне стойкі каўнера

Падварочваем край стойкі і настрочваем

image032.jpg

10

Вышыўка фартуха па ўзору 4

Узор размяшчаем у нізе фартуха

 image034.jpg

11

Аздабленне фартуха

Па нізу фартух абвязваем карункамі. Па версе прышываем чырвоную стужку для завязкі

image036.jpg

12

Вышыўка для скіндачкі

па ўзору 5

Ніз скіндачкі абвязваем карункамі

 image038.jpg

13

Пашыў безрукаўкі - «гарсэта» чорнага колеру

Безрукаўка аздабляецца вышыўкай-аплікацыяй «вьюнчик»

image040.jpg

14

Апранаем ляльку

Надзяваем спадніцу і рубаху


1р.jpg

Павязваем фартух

2р.jpg

Надзяваем гарсэт

 3.jpg

Павязваем скіндачку

Photo-0008р.jpg

              На рукавах быў выкарыстаны ўзор з рукавоў кашулі пачатку хх ст. в. Хутар, Светлагорскага раёна

На фартуху ўзор з фартуха в. Верхнія Казловічы Калінкавіцкага раёна

Здымны каўнер зроблены па аналогіі з каўняром в. Мармавічы Светлагорскага раёна (

                                               Заключэнне

Аналізуючы праведзеную працу, аўтары прыйшлі да высновы, што на тэрыторыі Жлобінскага раёна існаваў Калінкавіцкі строй адзення. Галоўнай адметнай рысай якога быў здымны каўнер «брыж-надзяванец». У мужчынскіх і жаночых кашулях пераважае полікавы крой. У асноўным большасць ўзораў на вышыўцы маюць рамбічны характар і вышываюцца крыжыкам чырвонага і чорнага колеру.

Лялькі нашы продкі ў большасці выпадкаў рабілі з падручных матэрыялаў: паперы, саломы і тканіны.

Літаратура

1. Лабачэўская, В.А. Беларускі народны касцюм: крой, вышыўка і дэкаратыўныя швы / А.А. Лабачэўская, З.І. Зіміна. – Мінск : Беларус. навука, 2009. – 279 с.: іл.

2. Раманюк, М.Ф.  Беларуская народная адзенне / М.Ф. Раманюк. – Мінск : Беларусь, 1981. – 473 с.: іл.

3. Кацар, М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М.С. Кацар. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013 .– 224 с.: іл.

4. Наша скарбніца. Рэсурсны цэнтр іннавацыйнага праэкта [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу : http://www.nashascarbnica.by/ . дата доступу : 11.12.2016.

5. Фотаальбом этнаграфічнага пакою “Наша скарбніца” [Электронны рэсурс]. – Сайт ДУА “Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна”. – Рэжым доступу https://luki.schools.by/photoalbum/24402 . дата доступу 14.12.2016.

6. 3D-панарама этнаграфічнага пакою “Наша скарбніца” [Электронны рэсурс]. – Сайт ДУА “Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна”. – Рэжым доступу https://content.schools.by/luki/library/Pan3.html. дата доступу 14.12.2016.

 

 

Уваход на сайт