Навуковая даследчая краязнаўчая работа
“Іх чуюць сэрцы жывых…”
Выканала Сцяпанава Ганна Аляксандраўна
Кіраўнік Сцяпанава Ірына Сцяпанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Змест
Уводзіны. Афганістан баліць у нашых сэрцах………………………….. 3
Асноўная частка
III. Вайна – гэта злачынства, вайны не павінна быць……………. 11
Заключэнне. Сэрцы загінуўшых не перасталі біцца,
Іх чуюць сэрцы жывых…………………………………… 13
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………. 15
Дадатак 1…………………………………………………………………. 16
Дадатак 2…………………………………………………………………. 19
Дадатак 3…………………………………………………………………. 19
Дадатак 4…………………………………………………………………. 20
Дадатак 5…………………………………………………………………. 22
Дадатак 6…………………………………………………………………. 22
Дадатак 7…………………………………………………………………. 24
Дадатак 8…………………………………………………………………. 25
Дадатак 9…………………………………………………………………. 26
Дадатак 10………………………………………………………………… 27
Дадатак 11………………………………………………………………… 29
Уводзіны
Афганістан баліць у нашых сэрцах
У кожнага чалавека свой адметны лёс і свой непаўторны шлях. І ў той жа час – гэта лёс і шлях народа, сынам якога ён з’яўляецца.
Жыццё чалавека – гэта вялікі цуд, самы непаўторны дар прыроды, і ім трэба бясконца даражыць, значыць, – трэба змагацца супраць замаху на жыццё чалавека і чалавецтва. Трэба сцвярджаць і славіць хараство жыцця на зямлі.
У кожнага часу ёсць свая памяць – гісторыя. І таму чалавецтва ніколі не забывае пра трагедыі, якія адбываюцца ў розныя эпохі, у тым ліку – войны, якія забіраюць мільёны жыццяў. Адной з такіх трагедый была Афганская вайна.
“Савецкія войскі ў канцы 1979 года бесперашкодна ўвайшлі ў Афганістан, выканалі ўсе задачы і арганізавана вярнуліся на Радзіму. Дзевяць гадоў Афганскай вайны – гэта дзевяць гадоў міру і спакою сярэднеазіяцкіх савецкіх рэспублік”. [2, с.12]
Прайшло шмат часу ад той страшнай вайны. Да сённяшняга дня няма адзінага вырашэння палітыкаў і гісторыкаў праблемы значнасці гэтай вайны, ролі савецкіх салдатаў і войскаў. Але тым не менш, незалежна ад розных поглядаў і спрэчак, загінулі людзі. Шмат людзей…
Ёсць і такія, якія вучыліся ў нашай школе, і не вярнуліся жывымі дадому. Ёсць і такія, якія ваявалі там, а зараз жывуць і працуюць побач з намі.
У Афганскай вайне ўдзельнічалі нашы землякі. За мужнасць і адвагу, якія былі праяўлены пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан, яны былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі.
Спіс воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія пражываюць на тэрыторыі Лукскага сельскага Савета на 01.10.2018 г.
Інфармацыя была прадстаўлена Коцікавай Святланай Васільеўнай, кіраўніком справамі Лукскага выканаўчага камітэту.
Таксама было праведзена анкетаванне вучняў пра вайну ў Афганістане. Мы даведаліся, што вучні нашай школы добра ведаюць пра вайну. Хаця не ўсе (58%) цікавяцца падзеямі гэтай вайны. Большая частка (52%) вучняў ведаюць пра яе з дакументальных і мастацкіх фільмаў. Амаль усе вучні (90%) ведаюць, колькі доўжылася вайна. Ведаюць герояў вайны (87%), 30 вучняў (98%) лічаць, што трэба ўвекавечваць памяць пра воінаў-афганцаў. Пачуццё гонару за сваіх герояў выказвае 18 вучняў (58%), жалю – 6 вучняў (19%), павагі – 3 (11%), спачування – 2 (6%), свой варыянт – 2 (7%). (Дадатак 1)
Такім чынам, мы можам вызначыць, што вучні ведаюць і памятаюць пра падзеі Афганскай вайны, і гэта вельмі радуе нас.
Аб’ектам даследавання дадзенай працы з’яўляецца вайна ў Афганістане, прадметам даследавання – жыццё Касцяйкова Мікалая, былога вучня Лукскай сярэдняй школы Жлобінскага раёна.
Мэта працы: даследаваць асноўныя этапы біяграфіі Касцяйкова Мікалая, а таксама разгледзець яго вобраз у літаратуры (апавяданне В.М.Кадзетавай “Коля Косцікаў”).
Задачы даследавання:
Гіпотэза даследавання: калі ў школе будуць знаёміцца з матэрыяламі пра Афганскую вайну, то вучні дастаткова будуць ведаць пра гэтыя падзеі, ганарыцца сваімі землякамі – воінамі-інтэрнацыяналістамі.
Асноўная частка
Вайна… Вельмі страшнае слова. Яно страшнае яшчэ тым, што бывае і ў мірны час, калі патрэбна выконваць інтэрнацыянальны доўг, выконваць загад урада і абараняць інтарэсы дружалюбнай дзяржавы.
Афганістан … За 9 гадоў вайны прайшло не менш паўтара мільёна чалавек.
Гэта былі юнакі па 18-19 гадоў, якія толькі закончылі школу і пачалі самастойнае жыццё, атрымаўшы павестку ў ваенкамаце, развітаўшыся з бацькамі, адправіліся на службу.
У Афганістан нашых хлапцоў паслала Радзіма.
Прачытайце іх біяграфіі. Тыповыя, якія змяшчаюцца ў некалькіх радках. Прачытайце замалёўкі журналістаў, заснаваныя на дакументальных звестках: подзвігі байцоў не былі незвычайнымі, якія выходзяць за межы разумення і асэнсавання. Прачытайце вершы ці апавяданні, многія з якіх таксама дакументальныя, бо нарадзіліся на афганскай зямлі. У мастацкіх творах героі застаюцца зямнымі, сённяшнімі, з плоці і крыві. Угледзьцеся, нарэшце, у твары саміх воінаў, у іх фотаздымкі. Яны непаўторныя. І ўсё ж такі пазнавальныя, у кожным з іх адлюстраваліся рысы часу, краіны, пакалення.
Чорным злавесным крылом ударылі ў вокны пахаронкі. Колькі выплакана слёз па тых, хто загінуў на Афганскай вайне. Ні адзін з бацькоў не зможа змірыцца са смерцю сына. Яны ўсё жыццё чакалі, чакалі і спадзяваліся: а раптам адбудзецца цуд і на парозе з’явіцца іх сын, іх крывінушка.
Вайна ў Афганістане не мінула і Жлобіншчыну. Адтуль нашы землякі вярнуліся з цяжкімі ўспамінамі, многія – інвалідамі, а 15 з іх загінулі. “Іх мужнасць і вернасць прысязе не сатрэцца ў памяці народнай”. [4, с.198.] Імі ганарыцца Жлобіншчына і ўвесь наш беларускі народ:
БЛІНЦОЎ Мікалай Іванавіч (21.12.1963г. – 01.08.1982г.)
БОНДАРАЎ Аляксандр Іванавіч (09.08.1954г. – 19.03.1984г.)
ВАЛАСОВІЧ Алег Міхайлавіч (26.09.1967г. – 26.12.1987г.)
ЗІНКОВІЧ Пётр Анатольевіч (10.12.1960г. – 28.03.1981г.)
КАРАБАНАЎ Ігар Аркадзьевіч (28.07.1968г. – 9.04.1988г.)
КАСЦЯЙКОЎ Мікалай Яўгенавіч (08.02.1967г. – 11.04.1987г.)
ЛУКОМСКІ Аляксандр Леанідавіч (11.06.1962г. – 24.05.1981г.)
МІКУЛКА Павел Іванавіч (14.7.1967г. – 25.04.1987г.)
НАВУМЕНКА Віктар Іванавіч (25.09.1966г. – 23.09.1986г.)
РЫБЧАНКА Сяргей Аляксандравіч (02.02.1963г. – 17.09.1982г.)
РЫМАРАЎ Генадзь Аляксеевіч (24.07.1965г. – 13.03.1984г.)
СЕМЯНЕЦ Аляксандр Іванавіч (25.05.1963г. – 11.01.1984г.)
СТАРАСТАЎ Мікалай Андрэевіч (27.01.1968г. – 15.09.1987г.)
ФЛАРЫЗЯК Сяргей Казіміравіч (20.03.1960г. – 02.05.1980г.)
ШАРАБУРКА Ігар Рыгоравіч (28.08.1963г. – 06.04.1984г.)
[3, с.709]
Воіны-афганцы былі ўзнагароджаны. Але хочацца адзначыць, што справа не ва ўзнагародах. Вайна, няхай і неаб’яўленая, застаецца вайной. Не ўсе подзвігі здзяйсняюцца ва ўсіх на вачах, пры сведках. Многія часова, а то і назаўсёды застаюцца невядомымі для нашчадкаў. Але ўсе павінны ведаць: воіны-інтэрнацыяналісты незалежна ад таго, знайшла іх баявая ўзнагарода ці не, з годнасцю прадставілі нашу армію і наш народ у цяжкіх падзеях паўночных межаў Радзімы.
Вайна – гэта гісторыя, якая закранула нашу краіну, наш раён, нашу вёску.
Мы не можам нешта змяніць у гісторыі, але мы можам і павінны памятаць гэтыя страты ў гісторыі і лепшыя рысы тых, хто мог бы пражыць зусім іншае жыццё. Усім нам вельмі важна ведаць былое, веды нараджаюць любоў. Усякае дрэва мае карані. Без каранёў яго паваліў бы нават слабы вецер. Карані – гэта тое, чым мы жывём, жылі ўчора , год назад, тысячу год назад. Гэта наша гісторыя. Гэта нашы бацькі, дзяды, прадзеды... Гэта іх жыццё, гэта іх лёс.
Жыццё чалавека – гэта вялікі цуд, самы каштоўны дар прыроды, ім трэба бясконца даражыць, значыць – трэба змагацца супраць замаху на жыццё чалавека і чалавецтва. Трэба сцвярджаць і славіць хараство жыцця на зямлі, і не прыніжаць, не абражаць, не забіваць яго.
Афганістан – гэта наш боль, нашы слёзы, гэта наш гонар, гэта наша слава і вечная памяць.
Нам патрэбна праўда, каб зразумець і ацаніць тое, што здарылася на афганскай вайне, каб помніць і ведаць тых, хто не вярнуўся адтуль. Не забываць, што кожны з іх да канца выканаў свой абавязак, дастойны памяці. Нам патрэбна чалавечнасць, каб бацькі тых, хто не вярнуўся, не адчувалі сябе адзінокімі, пакінутымі.
Я хачу расказаць пра былога вучня нашай школы Касцяйкова Мікалая Яўгенавіча. Ён вярнуўся з вайны ў труне.
Памяць пра яго засталася ў фотаздымках, ва ўспамінах родных, знаёмых, аднакласнікаў, сяброў… (Дадатак 2)
Родныя жывуць марай нездзяйсняльнай: а раптам ён жывы, што гэта няпраўда, што ён загінуў, што гэта страшны сон, што калі-небудзь ён вернецца… Смешна? Так?
Нарадзіўся Мікалай Касцяйкоў 8 лютага 1967 года ў вёсцы Рэкта Жлобінскага раёна. (Дадатак 3). У 1985 годзе скончыў Лукскую сярэднюю школу. Працаваў трактарыстам у саўгасе “Шлях да камунізму”. 14 красавіка 1986 года Жлобінскім аб’яднаным гарваенкаматам прызваны ў рады Узброеных Сіл. Службу праходзіў у ваеннай часці 86997. З верасня 1986 гада служыў у Афганістане, быў механікам-вадзіцелем.
11 красавіка 1987 года на калону, у суправаджэнні якой удзельнічаў Мікалай Касцяйкоў, каля населенага пункта Дархейль напалі душманы. Мікалай заняў выгадную пазіцыю і меткім агнём сваёй гарматы знішчыў агнявую кропку праціўніка. Але пры змене пазіцыі атрымаў цяжкае асколачнае раненне . Загінуў у гэтым баі. 12 лістапада 1987 года за мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. (Дадатак 4)
Пахаваны ў вёсцы Кабанаўка Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. (Дадатак 5)
Вось яны, успаміны тых, хто яго добра ведаў:
Касцяйкоў Іван Яўгенавіч – брат Касцяйкова Мікалая:
“Коля быў гаваркі, вясёлы, дасціпны. Ён быў справядлівы. Любіў працаваць. Вельмі любіў сваіх бацькоў, асабліва маці. Любіў працаваць па гаспадарцы. Лёгка спраўляўся з любой працай. Яму розніцы не было: быў гэта конь ці трактар.
Калі ён загінуў, я быў у арміі. Мяне вызваў да сябе камандзір часці і сказаў: “Твой брат, Касцяйкоў Мікалай, загінуў, абараняючы гонар…”
А потым мне прыйшоў ліст, у якім паведамлялася пра смерць майго брата.” (Дадатак 6)
Таксама ўспамінае свайго брата Алена Яўгенаўна, сястра Мікалая Касцяйкова. Але яна амаль што нічога не памятае, бо была вельмі малой. У яе застаўся адзіны ўспамін: ёй брат падарыў пярсцёнак, якім яна вельмі ганарылася. У той час Мікалай працаваў токарам. На жаль, гэты пярсцёнак яна згубіла. (Дадатак 7)
Ўспамінаюць Мікалая яго былыя аднакласнікі: Праскурын Сяргей, Ратнікаў Ігар, Скальчанка Генадзій. Яны вызначаюць, што ён быў жыццярадасны, вясёлы. Ён любіў людзей, любіў рабіць дабро. Яму можна было давяраць любую справу, бо ён выконваў яе, не шкадуючы сябе.
“1984 год. Шчаслівыя, маладыя, прыгожыя, мэтанакіраваныя – 13 хлопчыкоў-юнакоў і 7 дзяўчынак. Гэта быў мой першы выпуск. Будуць іншыя выпускнікі, але першыя – гэта самыя дарагія. Самымі дружнымі і надзейнымі былі Скальчанка Г., Механікаў А., Міхальцоў В., Праскурын С., Касцяйкоў М. Усе яны жылі ў весцы Рэкта. Любілі спорт, разумелі адзін аднаго і маглі дараваць адзін аднаму, абаранялі і паважалі сваіх дзяўчат у класе.
У школе іх называлі “Трудовой десант”. Адміністрацыя школы заўсёды прасіла і атрымлівала дапамогу ад гэтай каманды. Вельмі любілі і ўмелі працаваць яны. Адказным за выкананне атрыманага задання быў Касцяйкоў Мікалай. Ён перажываў за любое даручэнне. Аднакласнікі прыслухоўваліся да яго, раіліся з ім. Любіў Мікалай тэхніку, заўсёды нешта майстраваў, дапамагаў па гаспадарцы сваім бацькам. Ён і яго сябры марылі служыць у Афганістане. Службу ў Афганістане праходзілі Касцяйкоў М., Механікаў А., Ратнікаў У.
Не вярнуўся з вайны Касцяйкоў Мікалай. Светлая яму памяць.
Цяперашнія вучні просяць расказаць, пра што марылі юнакі і дзяўчаты 1983-1984 навучальнага года.
А марылі яны пра мірнае неба, дабрабыт сваіх родных і знаёмых, пра росквіт сваёй Радзімы. Каб усе вакол былі добрыя і шчаслівыя.
Адным з такіх вучняў і быў Касцяйкоў Мікалай.”
Гэта ўспаміны класнага кіраўніка Мікалая – Дзякінай Таццяны Аляксандраўны. (Дадатак 8)
Воіны-афганцы – звычайныя хлопцы, моцныя людзі, якія былі здольныя на тое, на што не кожны з нас здольны, – на подзвіг.
III. Вайна – гэта злачынства, вайны не павінна быць.
Сучасная беларуская літаратура багатая на выдатныя адкрыцці і здабыткі. Плённа працуюць на яе ніве пісьменнікі розных пакаленняў і розных узростаў. Але не памылімся, калі скажам, што на нашым небасхіле ззяе зорка В.М.Кадзетавай. Дзякуючы сваім здольнасцям, таленту і імкненню дабіцца таго, што хоча, яна адна з лепшых пісьменніц Беларусі і за гэта яна была ўзнагароджана. У 2004 годзе Валянціна Мікалаеўна стала пераможцам Літаратурнага конкурсу газеты “Звязда” за апавяданне “Коля Косцікаў”. (Дадатак 9)
З творчасцю Валянціны Мікалаеўны мы пазнаёміліся на ўроку пазакласнага чытання нядаўна. Хаця апавяданні пісменніцы друкуюцца ў многіх часопісах і газетах. А гэта апавяданне я прачытала з задавальненнем, бо галоўны герой блізкі для мяне чалавек, герой пра якога я пішу сваю працу.
Сюжэт твора нескладаны: настаўніца гісторыі збірае матэрыял пра вучня школы, які загінуў у Афганістане. І звяртаецца да настаўніцы рускай літаратуры, Тамары Віктараўны. А тая ўспамінае…
І асабліва яна не можа забыць урок, на якім вучні расказвалі пра Паўла Карчагіна, пра яго подзвіг. І асабліва не можа забыць словы Мікалая: ”А вайна ўвогуле – злачынства. Вайны не павінна быць! І для таго, каб яе не было, перш за ўсё трэба ўсіх тых, хто пра вайну прыгожа і ўзвышана піша, і для тых, хто да яе заклікае, змясціць у дамы для вар’ятаў і ніколі адтуль не выпускаць. А потым знішчыць усю зброю на зямлі.”[1, с.277]
Коля Косцікаў – галоўны герой апавядання. Ён цалкам рэальны персанаж. Формула шчасця ў яго разуменні такая: усе будуць шчаслівымі, калі кожны будзе клапаціцца пра сваіх блізкіх, любіць іх і любіць сваю малую радзіму. Ён любіў жыццё, быў бескампрамісны, не мірыўся з крывадушнасцю і подласцю, ненавідзіў вайну.
Яго прататыпам з’яўляецца Мікалай Касцяйкоў – воін-інтэрнацыяналіст, які загінуў падчас вайны ў Афганістане. У гэтым невялікім апавяданні Валянціна Мікалаеўна ўспамінае тыя ўрокі, якія вяла ў 10 класе, дзе вучыўся Мікалай. Успамінае гэтага юнака з вытанчанымі рысамі твару і доўгімі нервовымі пальцамі рук, са сталёва-шэрымі вачыма. Успамінаючы іх размову падчас урока, Тамары Віктараўне становіцца так балюча. Гэты боль праходзіць праз усё апавяданне. І ў канцы яна вымаўляе ўслых:”…Калі чуеш, калі можаш, даруй мне. Усім нам даруй”. [1, с.229.]
Коля так не хацеў быць салдатам, не хацеў паміраць. Ён хацеў проста жыць і быць шчаслівым. Але гэтаму не наканавана было здарыцца. Роўна праз год Коля Косцікаў стаў салдатам. А яшчэ праз год ён гераічна загінуў.
У апавяданні ён з’яўляецца ахвярай вайны, героем, які ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Вось такім быў Коля Косцікаў – Мікалай Касцяйкоў, былы вучань нашай школы.
Заключэнне
Сэрцы загінуўшых не перасталі біцца,
Іх чуюць сэрцы жывых
Такім чынам, даследаванне па тэме дазваляе нам зрабіць вывад: вывучэнне гісторыі краіны, паказ жыцця дастойных людзей, на прыкладзе воінаў-інтэрнацыяналістаў, з’яўляецца сродкам выхавання патрыятызму.
Гісторыя краіны працягваецца: і мы, нашчадкі, будзем падтрымліваць традыцыі свайго народа, ганарыцца землякамі, упэўнена ісці ў будучыню.
Я ведаю, што хоць і пражыў ён зусім мала, але ніколі не пакрыўдзіў нікога, не зрабіў нічога дрэннага. Сціплы, стрыманы, негаваркі – ён стаў Героем. Героем у мастацкім творы Валенціны Мікалаеўны Кадзетавай і ў памяці народнай.
Нам, цяперашняму пакаленню, неабходна захоўваць памяць пра загінуўшых у час вайны, паважаць тых, хто застаўся жыць, з павагай адносіцца да ўспамінаў, захоўваць іх (Дадатак 10).
У час даследавання мне стала зразумела, што вайна ў Афганістане – гэта наш боль, гэта наша слава і вечная памяць. Гэта падцвярджае анкетаванне, якое было праведзена сярод вучняў нашай школы.
Зараз перад намі стаіць мэта: сабраць інфармацыю пра ўсіх удзельнікаў вайны, выпускнікоў Лукскай сярэдняй школы, а таксама пра тых, хто жыве на тэрыторыі Лукскага сельскага Савета.
У працы вялікую дапамогу аказалі мне сустрэчы з тымі, хто добра ведаў Мікалая Касцяйкова, іх успаміны пра дзяцінства і школьныя гады. Зразумець яго кароткае жыццё дапамаглі фотаздымкі, апавяданне Валянціны Мікалаеўны Кадзетавай “Коля Косцікаў”.
Я ўдзячная ўсім за спагаду, цярплівасць, шчодрасць, за гатоўнасць падзяліцца сваімі ўспамінамі. Яны дапамаглі мне даведацца пра цікавыя факты жыцця Мікалая, заставілі больш сур’ёзна паглядзець на сваё будучае, на будучае нашай краіны.
Матэрыялы гэтай працы можна рэкамендаваць для правядзення класных гадзін і мерапрыемстваў, прысвечаных знаёмству з жыццём знакамітых людзей Лукскага сельскага Савета.
“Гэта была недарэмная ахвяра, калі мы помнім пра яе, калі да гэтага часу яна – наш боль і бяда, наша памяць і сумленне. Сэрцы тых, хто загінуў, не перасталі біцца, яны пульсуюць у нашай памяці, іх чуюць сэрцы жывых”, - так сказаў Валерый Анатольевіч Шамшурын.
Я звяртаюся да ўсіх народаў свету:
Беражыце наш свет, беражыце,
Захавайце чыстым неба зямлі,
Ад пекла вайны нас беражыце,
Каб спакойна жылося ўсім на зямлі.
А закончыць сваю працу мне хочацца сваім вершам “Паклон сардэчны!” (Дадатак 11)
Спіс выкарыстанай літаратуры