Мэта ўрока:
Абсталяванне: беларускія рушнікі, вырабы з элементамі беларускіх узораў, выстава кніг, АДЗЕННЕ З МУЗЕЯ ШКОЛЫ, мультымедыя, лісты паперы, алоўкі
Ход мерапрыемства:
Вядучы 1. Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння ў нашай хаце шмат гасцей. А ў нас на Беларусі існуе добры звычай – вітаць гасцей хлебам – соллю, які на ручніку падаюць. Ручнік – сімвал чысціні і роднай хаты.
Вядучы 2. Цётка Зося, ці можна да цябе?
Цётка Зося. Можна, можна, заходзьце, сядайце ды ручнікі разглядайце.
Вядучы2. Адкуль яны ў цябе, раскажы, цётка Зося?
Цётка Зося. А паслухайце. Сярод ільняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва вылучаецца ручнік, які не толькі ўпрыгожваў інтэр’ер хаты, але і адыгрываў вялікую ролю ў беларускіх абрадах.
(дзяўчынка падымае ручнік і разглядвае яго)
Цётка Зося. Малайчынка, Крысцечка, які прыгожы ручнік у цябе атрымаўся!
Вядучы2. Гэта яна пасаг рыхтуе?
Крысцечка. Не, не пасаг. Гэта ручнік я вышыла свайму дзядулю на крыж. У нас памерлым мужчынам на могілках вешаюць ручнікі.
Вядучы 1. Малайчына, Крысцечка, што трымаешся сваіх традыцый, памятаеш пра свае карані.
Вядучы2. У нас ручнік ужываецца таксама пры ўшанаванні продкаў на Дзяды. Пасля вячэры на край стала кладуць ручнік.кавалак мыла, поўную чарку, кубак з вадой і ежу. Людзі вераць, што ўначы прыйдуць дзяды вячэраць і будуць мыць рукі.
Цётка Зося. Так. Тут ручнік паўстае перад намі як сімвалічны пасрэднік паміж светам жывым і светам нябачным.
Выкарыстоўваліся ручнікі і ў бытавых абрадах, напрыклад, падчас зажынак. Кожны селянін імкнуўся як мага хутчэй пачаць жніво. Каб жыта не пераспела, не перастаяла. Раніцай. Да ўсходу сонца ішла жанчына і некалькі дзяўчат на поле.
Вядучы 1. А вось гэты ручнік?
Цётка Зося. А гэты ручнік выкарыстоўваўся ў радзінным абрадзе. Павер’е такое было: каб дзіця здаровае і моцнае расло, такім ручніком яго трэба спавіваць.
Вядучы2. Вераахоўныя функцыі ручніка ўвасобіліся і ў абрадзе з абыдзеннікам. У цяжкую гадзіну ліхалецця (вайна, эпідэмія,засуха і г.д.) жанчыны адной з нашых вёсак збіраліся ў якой-небудзь хаце і за адну ноч, ад зоркі да зоркі пралі і ткалі ручнік. Затым абыходзілі з ім вёску і вешалі на крыж пры дарозе альбо ў царкве на ікону.
Крыжы – абярэгі На крыж пуцявінны
У вёсках палескіх, І білі паклоны.
Як белыя здані, Крыжы – абярэгі…
Стаяць на раскрэсах Ля іх бласлаўлялі
У шыхым тумане Дзяцей у дарогу,
Крыжы – абярэгі Страчалі гасцей
Я помню з маленства. І маліліся Богу.
Магічныя знакі Да самага скону
Ад буры, пажару, Былі яны побач.
Вады і маланкі І ў шлях той апошні
Ахоўвалі стрэхі Ад вёскі праз пожню
На божыя святы. Ішлі да пагосту
З малітвай жанчыны Крыжы – абярэгі.
Ручнік ускладалі
Цётка Зося. А вы звярнулі ўвагу на вышыўку на нашых ручніках? Асаблівасцю ручнікоў нашай мясцовасці з’яўляецца прошва з чырвонай тканіны – гарус – і геаметрычны малюнак узору. Кожны ўзор мае свой сімвал: поле, засеяннае поле,сімвал агню, сонца.
Вядучы 1. Ці спадабаліся вам нашы ручнікі? Дзякуй за ўвагу.