header11

 

 

 

 

 

logo4

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лукская сярэдняя школа Жлобінскага раёна» прапануе азнаёміцца з праектам «Народная каляндарная абраднасць». У  сучасных умовах асаблівую значнасць набывае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, узрастае роля ўстаноў адукацыі па выхаванні юных грамадзян Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная спадчына Беларусі з’яўляецца набыткам беларускага народа. Яе захаванне – найбольш эфектыўны сродак нацыянальнага развіцця. Актуальнасць вывучэння гісторыі і традыцый сваёй малой радзімы неабходна для разумення навучэнцамі свайго дачынення да іх вытокаў, магчымасцю дакрануцца да багатай спадчыны ўсяго беларускага народа. Мэта праекта – вывучэнне і захаванне беларускіх традыцый.

   
     
 
 

Навізна праекта заключаецца ў тым, што навучэнцы, паглыбляючыся ў сацыяльна-значымую практычную дзейнасць па вывучэнні гісторыі малой радзімы, яе традыцый выступаюць у ролі актыўнага даследчыка, субяседніка і ўдзячнага слухача, вучацца супастаўляць атрыманы матэрыял з гістарычнымі дакументамі, аналізаваць і сартаваць яго.

У нашых продкаў быў свой каляндар, у якім адбіваліся веды і вопыт жыццёвых назіранняў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Багаты духоўны свет нашых прадзедаў, іх мудрасць, яркі талент, гумар знайшлі адлюстраванне ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах і павер’ях. Яны запаміналі шматлікія парады і забароны: ведалі, у які дзень трэба адпачываць, калі ўстрымацца ад забаў, калі пачынаць працу ці наадварот адкласці яе, каб не нашкодзіць будучаму ўраджаю. Гэтыя веды трэба захоўваць.

Да календара мы дадалі відэасюжэты з пастаноўкамі свят «Каляды», «Юр’я», «Сёмуха», «Багач». Матэрыял можа быць выкарыстаны для ўдзелу ў навукова-практычных канференцыях, у пазакласнай рабоце для правядзення віктарын па гісторыі і краязнаўству, творчых конкурсах, для правядзення тэматычных тыдняў, прысвечаных вывучэнню гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў, на ўроках літаратуры, геаграфіі.  

Мы рады падзяліцца сваімі напрацоўкамі і вельмі спадзяемся на тое, што яны будуць цікавымі і карыснымі ў рабоце.

 
Народная каляндарная абраднасць 

 

  • VTEM Image Show

    Каляды

    КАЛЯДЫ( калядныя святкі, калядныя нядзелі ) – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных аграрных абрадаў і святкаванняў храналагічна займала першае месца
  • VTEM Image Show

    Юр'е

    ЮР’Я (Юрай, Юр'е, Ягор'я) у беларускім і агульнаеўрапейскім земляробчым календары. Святы Георгій – апякун жывёлы і земляробства
  • VTEM Image Show

    Сёмуха

    СЁМУХА (Сёдмуха, Сёмка, Троіца, Зелянец, Зялёныя святкі) — нядзеля, якою завяршаецца сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Сярод каталіцкага насельніцтва часта яе называлі Зялёныя святкі ці Зелянец
  • VTEM Image Show

    Багач

    БАГАЧ (Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая) – старажытнае народнае свята, якое сяляне шчодра і весела адзначалі, калі ўсё з поля было ўжо ў гумне і ў скрынях. За сімвал свята мелі рэшатца жыта з устаўленай у яго васковай свечкай – багач.

 

Уваход на сайт